Panzerkampfwagen III

Panzerkampfwagen III
PzKpfw III Ausf. H
PzKpfw III Ausf. H
Panzerkampfwagen III Ausf. E
Класіфікацыя сярэдні танк
Баявая маса, т 19,5
Кампанавальная схема маторнае аддзяленне ззаду, трансмісійнае спераду, баявое і кіравання пасярэдзіне
Экіпаж, чал. 5
Гісторыя
Распрацоўнік Daimler-Benz AG[d]
Вытворца Daimler-Benz AG[d], Henschel & Sohn[d], MAN SE, Alkett[d], Friedrich Krupp AG[d], FAMO[d] і KNDS Deutschland[d]
Гады распрацоўкі 1935-1937
Гады вытворчасці 19391943
Гады эксплуатацыі 19391945
Колькасць выпушчаных, шт. 5 774
Асноўныя аператары Германія
Габарыты
Даўжыня, мм 5380
Шырыня, мм 2910
Вышыня, мм 2500
Дарожны прасвет, мм 385
Браніраванне
Тып брані стальная хроманікелевая катаная, паверхнева загартаваная
Лоб корпуса (верх), мм/град. 30 / 9°
Лоб корпуса (сярэдзіна), мм/град. 25 / 87°
Лоб корпуса (ніз), мм/град. 30 / 21—52° — 25 / 75°
Борт корпуса, мм/град. 30 / 0°
Кармы корпуса (верх), мм/град. 20 / 30°
Кармы корпуса (сярэдзіна), мм/град. 20 / 10°
Кармы корпуса (ніз), мм/град. 20 / 65°
Дах корпуса, мм 16 / 75—90°
Лоб вежы, мм/град. 30 / 15°
Борт вежы, мм/град. 30 / 25°
Дах вежы, мм 10 / 83—90°
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 37-мм KwK 36, 50-мм KwK 38 / KwK 39, 75-мм KwK 37
Тып гарматы наразная
Даўжыня ствала, калібраў 46,5 / 42 / 60 / 24
Боекамплект гарматы 125
Вуглы ВН, град. -10…+20°
Прыцэлы тэлескапічны T.Z.F.5a
Рухомасць
Тып рухавіка V-падобны 12-цыліндравы карбюратарны вадкаснага ахаладжэння
Хуткасць па перасечанай мясцовасці, км/г 15
Запас ходу па шашы, км 165
Запас ходу па перасечанай мясцовасці, км 95
Удзельная магутнасць, к. с./т 14,6
Тып падвескі індывідуальная тарсіённая, з гідраўлічнымі амартызатарамі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Panzerkampfwagen IIIнямецкі сярэдні танк часоў Другой сусветнай вайны, які серыйна выпускаўся з 1938 па 1943 год. Скарочанымі назвамі гэтага танка з'яўляліся PzKpfw III, Panzer III, Pz III. У ведамасным рубрыкатары ваеннай тэхнікі нацысцкай Германіі гэты танк меў абазначэнне Sd.Kfz. 141 (Sonderkraftfahrzeuge 141 — машына спецыяльнага прызначэння 141). У савецкіх гістарычных дакументах і папулярнай літаратуры PzKpfw III называўся як «Тып 3», Т-III ці Т-3.

Гэтыя баявыя машыны выкарыстоўваліся вермахтам з першага дня Другой сусветнай вайны. Апошнія запісы пра баявое ўжыванне PzKpfw III у штатным саставе падраздзяленняў вермахта датуюцца сярэдзінай 1944 года, адзіночныя танкі ваявалі аж да капітуляцыі Германіі. З сярэдзіны 1941 да пачатку 1943 года PzKpfw III быў асновай бранетанкавых войскаў вермахта (панцэрвафэ) і, нягледзячы на адносную слабасць у параўнанні з сучаснымі яму танкамі краін антыгітлераўскай кааліцыі, унёс значны ўнёсак у поспехі вермахта таго перыяду. Танкі гэтага тыпу пастаўляліся арміям краін-саюзнікаў Германіі па Восі. Захопленыя PzKpfw III з добрымі вынікамі выкарыстоўваліся Чырвонай арміяй. На базе PzKpfw III у Германіі і СССР ствараліся самаходна-артылерыйскія ўстаноўкі (САУ) рознага прызначэння.

Зноскі


Developed by StudentB